Ірландскі блогер. Фота: яго сацсеткі

Ірландскі блогер. Фота: яго сацсеткі

Напрыклад, відэа са сталовай БНТУ (якую, дарэчы, іншаземец называе сваім любімым месцам грамадскага харчавання) набрала амаль 240 тысяч праглядаў і 10 тысяч лайкаў.

Абед каштаваў блогеру 9 рублёў 49 капеек.

— Big dinner! — не без гонару сказаў ірландзец і прадэманстраваў, якія стравы атрымалася набыць за гэтыя невялікія грошы.

Ён пакаштаваў боршч, салату з гародніны, пюрэ з мясам, некалькі коржыкаў (іх блогер называў sweet bread — салодкі хлеб) і кампот. Здаецца, студэнцкая ежа яму вельмі спадабалася, бо вердыкт быў «Неймаверна!». А пасля баршчу Найл увогуле вырашыў, што сталовая БНТУ заслугоўвае зоркі Мішлена: «Вы плаціце вялікія грошы за ежу ў прыстойным рэстаране. Але вось неймаверная ежа за 9 рублёў 49 капеек».

Не ўсе каментатары падзяляюць яго аптымізм: «Памятаю, як мне там мянялі суп з прусаком на суп без прусака — але ўсё роўна той, дзе гэты прусак варыўся», «Калі я там вучыўся, то называў гэтую сталовую Бухенвальд. Там я ўпершыню знайшоў прусака ў кашы», «О, Бухенвальд. Памятаю сябар узяў боршч, а там галава шпроты плавала».

А гэта порцыя ў іншай сталоўцы — пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Скрыншот відэа ў тыктоку Irish Partizan

А гэта порцыя ў іншай сталоўцы — пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Скрыншот відэа ў тыктоку Irish Partizan

У сталовай «Налібакі» блогер узяў суп-пюрэ, бульбу са свінінай грыль, салату і кампот. А заплаціў 10 рублёў 68 капеек. Тут ён быў больш стрыманы ў адзнаках, але адзначыў: «Very nice» («Вельмі міла»).

Пабываў іншаземец і ў сталовай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі № 1. Тут ён вырашыў пакаштаваць курыную катлету з бульбай фры, салату з бурака і вішнёвы кампот. Трэба адзначыць узровень абслугоўвання: жанчына не вельмі ветліва адрэагавала на просьбу падагрэць ежу. Ірландзец аддаў за абед 5 рублёў 27 капеек. Адна з каментатарак параіла блогеру з’ездзіць у Гродна ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і пакаштаваць рыбныя тэфтэлі — кажа, што гэта сапраўдны шэдэўр.

Яшчэ адным месцам, якое затэсціў Найл, стала сталовая ў Мінску на вуліцы Краснай. Ён пачаставаўся фасолевым супам, макаронай з рыбнымі тэфтэлямі і дзвюма шклянкамі кампоту. На касе заплаціў 7 рублёў 78 капеек. Але каментаваць ежы не стаў.

У сталовай на вуліцы Купрэвіча іншаземец набыў салянку, пюрэ з катлетай са свініны, сок. Тут рахунак аказаўся самым вялікім — 14 рублёў 50 капеек. Мяркуючы з каментароў блогера, ежа яму прыйшлася даспадобы.

Аднойчы Irish Partizan разам з сябрам адправіўся на Гомельшчыну і там зазірнуў у сталовую ў аграгарадку Урыцкае. На 8 рублёў ён узяў чатыры галубцы, салату з бурака, гарбату.

— Калі вы хочаце паесці сапраўды смачную, хатнюю ежу, прыходзьце ў такія месцы, як гэта, «калгас», — раіць мужчына на англійскай мове. Дарэчы, інтэр’ер сталовай (якая выглядае даволі тыпова для беларускага аб’екта грамадскага харчавання) яму таксама падабаецца.

Чытайце таксама:

Жыхары Новай Гуты паскардзіліся чыноўніцы на якасць хлеба. Тая правяла эксперымент на працоўным месцы

Беларус у ЗША спеў песню NaviBand і стаў зоркай тыктока. Хто гэты хлопец?

«Усё добра, быў званок з вышэйстаячых органаў». Чавуская тыктокерка ў барацьбе з мясцовымі ўладамі дасягае поспехаў

Клас
28
Панылы сорам
18
Ха-ха
41
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
5