Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

У суботу ўмовы надвор'я будуць вызначаць кантрасныя атмасферныя франты, на паўднёвы захад краіны прыйдзе цяпло. На большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу месцамі чакаюцца моцныя дажджы.

Уначы і раніцай на паўночным захадзе магчымы мокры снег. Вецер у асобных раёнах моцны парывісты.

Ноччу +1..+6°С, на паўднёвым захадзе краіны да +8°С; максімальная днём ад +4°С на поўначы да +12°С на поўдні краіны, у Брэсцкай вобласці +13..+18°С. У Брэсце +18°С.

У Мінску максімальная тэмпература чакаецца +6°С.

У нядзелю, 22 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу на паўночным усходзе магчымы мокры снег. Ноччу ад +2°С на паўночным усходзе да +13°С на паўднёвым захадзе; максімальная днём ад +5°С на поўначы да +18°С на поўдні краіны.

У Мінску максімальная тэмпература будзе +11°С.

У панядзелак дажджы. Вецер днём месцамі моцны парывісты.

Ноччу +4..+10°С, у паўднёвых раёнах да +12°С; максімальная днём +6..+13°С, на поўдні да +15°С. У Мінску +12°С.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0