«Нядаўна да нас прыйшоў ліст з вёскі Шалава. Ёсць такая ў Яраслаўскай вобласці. Людзі скардзяцца, што ніяк не могуць змяніць назву населенага пункта. Жыхары суседніх гарадоў з іх смяюцца. Моладзь з'язджае, імкнучыся хутчэй змяніць прапіску. Ніхто не хоча, каб у пашпарце ў іх дзяцей красавалася крыўднае слова. У такіх населеных пунктах жывуць тысячы людзей», — заявіў Даванкоў.

У дакуменце, выстаўленым на разгляд, прапануецца дазволіць прадстаўнічым органам муніцыпальных утварэнняў прымаць рашэнні па перайменаванні населеных пунктаў без узгаднення з іншымі органамі выканаўчай улады.

У якасці прыкладаў «абразлівых» назваў дэпутаты прыводзяць вёскі і сёлы Лох (Саратаўская вобласць), Антылохава (Іванаўская вобласць), Шалава (Яраслаўская вобласць), Мусорка (Самарская вобласць), Пукава (Цвярская вобласць), Попкі (Пскоўская вобласць) і Бухалава (вёскі з такой назвай ёсць у розных рэгіёнах).

Праўда, у саміх населеных пунктах з такімі назвамі ідэю дэпутатаў не падтрымалі. Кіраўнік адміністрацыі Велікасельскага паселішча Яраслаўскай вобласці (там знаходзіцца Шалава) Віталь Вадап'янаў заявіў, што «не чуў «ні скаргаў на назву ад жыхароў вёскі, ні «нейкіх кпін з суседніх вёсак». А што насельніцтва змяншаецца, то гэта сапраўды так, але прычына гэтаму зусім іншая, якую так проста не вырашыш.

«Дэпутатам трэба спусціцца на зямлю… Адна з прычын, чаму людзі не выбіраюць для жыцця такія населеныя пункты, — гэта якраз адсутнасць інфраструктуры, дарог, медпунктаў, аптэк. Гэта ў першую чаргу камфорт.

Я б параіў любым дэпутатам любых фракцый і аб'яднанняў усё-такі звяртаць увагу на якасць жыцця такіх населеных пунктаў, на іх фінансаванне, таму што ў нас у асноўным ідуць праблемы з-за штогадовага недафінансавання, а не ад назваў».

Іншыя кіраўнікі мясцовых адміністрацый са сваім калегам салідарныя. У Попках «не бачаць нічога страшнага ў назве», толькі «часам пра гэта жартуюць», а жыхары Лоха «ганарацца гэтай назвай». І лічаць, што дэпутатам Дзярждумы проста няма чым больш заняцца.

Чытайце таксама:

У Дзярждуме РФ расійскім «збеглым», якія падтрымліваюць Украіну, паабяцалі Магадан

На тэрыторыі мемарыяла ахвярам рэпрэсій у Расіі паставілі бюсты Сталіна, Дзяржынскага і Леніна

У Маскве паставілі помнік Феліксу Дзяржынскаму

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1