Спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін. Фота: Getty Images

Спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін. Фота: Getty Images

«Калі гаворым пра рэлакантаў, той, хто зʼехаў з краіны і здзейсніў подлыя ўчынкі, радаваўся стрэлам па тэрыторыі РФ, жадаў перамогі нацысцкаму крываваму кіеўскаму рэжыму, ён павінен усведамляць, што тут яго не толькі не чакаюць. Але калі ён прыедзе сюды, Магадан яму забяспечаны», — сказаў Вячаслаў Валодзін.

Валодзін адзначыў, што Расіі «не патрэбны» тыя, хто мігруе з дзяржавы ў дзяржаву, а потым вяртаецца назад. «Прыехалі, боты там пацалавалі, грошы, заробленыя тут грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, заплацілі, каб ім пашпарты аформілі, а потым іх і адтуль выдварылі, і яны потым сюды прыкаціліся — нам яны не патрэбныя», — сказаў ён.

9 кастрычніка Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на ​​пытанне, ці не пагражае нешта пры вяртанні ў краіну расіянам, якія зʼехалі ў Ізраіль з пачатку баявых дзеянняў на Украіне і падчас мабілізацыі, сказаў: «Паслухайце, грамадзяне Расійскай Федэрацыі жывуць у шматлікіх краінах свету, і Расійская Федэрацыя — гэта іх радзіма. Як радзіма можа пагражаць?»

Дакладных звестак пра тое, колькі расіян пакінулі краіну з лютага 2022 года, няма. У лютым незалежны дэмограф Аляксей Ракша ацаніў колькасць расіян, якія пакінулі РФ у 2022 годзе, ад 450 тысяч да 800 тысяч чалавек, піша «Коммерсант».

Чытайце таксама:

Беларускія і расійскія дэпутаты задумаліся, як вяртаць людзей на радзіму

Асабістыя рэчы расіян трапілі пад санкцыі ЕС. Ці насамрэч на мяжы ў іх будуць канфіскоўваць машыны і адзенне? Тлумачыць Еўракамісія

Літоўцы таксама задумаліся над перайменаваннем Калінінграда

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5