Фота: Anastasia Babenko / Getty Images

Фота: Anastasia Babenko / Getty Images

Даследаванне, апублікаванае ў навуковым часопісе Journal of Sleep Research, раскрывае новыя асаблівасці ранішняга сну ў людзей, якія не любяць уставаць з першым гукам будзільніка. 

Падрабязнасці пераказвае агенцтва NBC News.

Згодна з аналізам амерыканскіх і шведскіх навукоўцаў, у якім удзельнічала 1732 дарослыя чалавекі з сярэднім узростам каля 27 гадоў, перанос будзільніка раніцай ніяк не адбіваецца на якасці сну, а сама дрымота паміж будзільнікамі можа нават паляпшаць кагнітыўныя здольнасці чалавека. 

«69% з 1732 удзельнікаў даследавання прызналіся, што адкладаюць час на сваіх будзільніках раніцай мінімум адзін раз, а 60%, у сваю чаргу, адзначылі, што часцей за ўсё ў гэты час засынаюць.

А пасля больш падрабязнага аналізу сну ў 31 чалавека высветлілася, што і ў тых, хто пераносіў будзільнікі, і ў тых, хто не пераносіў, цэласнасць сну была аднолькавай. Пры гэтым тыя, хто пераносіў будзільнік і працягваў драмаць, на працягу 40 хвілін пасля ўставання з ложка мелі больш хуткую рэакцыю і лепшыя матэматычныя здольнасці», — распавялі аўтары новага даследавання.

Навукоўцы адзначылі, што паэтапны выхад з начнога сну і адкладванне будзільніка хаця б раз на паўгадзіны здольныя прывесці да больш мяккага абуджэння і большай бадзёрасці.

Але таксама яны дадалі, што даследаванне праводзілася толькі на тых, хто не мае праблем са сном і ўмее драмаць. У астатніх жа выпадках патрэбны далейшыя назіранні. 

Чытайце таксама:

Хто позна кладзецца, у тых рызыка дыябету — новае даследаванне

Гэтая начная звычка большасці з нас вельмі небяспечная. Праблемы са сном — найлепшае з магчымых наступстваў

У праграме з беларускімі каранямі для жанчын з'явіўся функцыянал для мужчын

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1