Яго асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд вынесла Вера Філонік па прапанове дзяржабвінаваўцы Генадзя Бурага.

Леаніда затрымалі гэтым летам на беларуска-польскай мяжы, завялі крымінальную справу і змясцілі пад варту.

Згодна версіі абвінавачання, 17 мая 2022 года Леанід Райчонак перавёў 400 даляраў на бронекамізэлькі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны. Другое ахвяраванне ён зрабіў на суму 150 даляраў на карысць Prague Support Team (аб'яднанне беларусаў Прагі, якія збіраюць данаты і на іх закупляюць абмундзіраванне, часам на зброевыя аксесуары для беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны).

Дзеянні берасцейца кваліфікавалі як «фінансаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях» паводле ч. 2 арт. 361-3 КК.

Пракурор Генадзь Буры запрасіў для Райчонка 16 кастрычніка шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На наступны дзень суддзя Вера Філонік вынесла менавіта такі прысуд.

Пра Леаніда Райчонка вядома, што ў яго двое непаўналетніх дзяцей. «Медыязона. Беларусь» звяртала ўвагу, што супрацоўнік Viber, iOS-распрацоўшчык Леанід Райчонак у жніўні 2020 года пакінуў подпіс у калектыўным звароце з асуджэннем гвалту сілавікоў, а ў 2021 годзе поўны цёзка Леаніда праводзіў трэнінг па кібербяспецы для брэсцкай ініцыятывы «Няма месца».

Падтрымайце берасцейца: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 37, Леанід Валер'евіч Райчонак.

Чытайце таксама:

Двух жыхароў Докшыцкага раёна асудзілі за здымкі ў «Аднакласніках»

У Нароўлі завялі крымінальную справу супраць жыхаркі Гомеля

За два каментары ў адрас Лукашэнкі аршанскага прадпрымальніка асудзілі на два гады калоніі

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
18