Puff pastry

Фота: Kilito Chan / Getty Images

Для дасягнення найсмачнейшага выніку размарозьце слоенае цеста ў адпаведнасці з парадамі на ўпакоўцы, каб з ім было лягчэй працаваць.

У прыведзеным рэцэпце выкарыстоўваецца сыр бры, але вы можаце паэксперыментаваць і выкарыстаць «Джугас», «Камамбер» ці любы звычайны сыр.

Каб прыгатаваць слойкі, спатрэбіцца:

  • 1 упакоўка (500 г) слоенага цеста, размарожанага
  • 220 г сыру бры
  • 1 шклянка журавінавага соусу (куплёнага або хатняга)
  • яйка

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 190℃. Вострым нажом разрэжце цеста на квадраты памерам прыкладна 7,5 х 7,5 см.
  2. Выкладзіце на кожны квадрат цеста прыкладна 0,5 ч. л. журавінавага соусу і кубік сыру бры. Узбітым яйкам вышмаруйце краі цеста, каб яны сталі ліпкімі. Зашчыпніце процілеглыя канцы квадрата, каб у вас атрымаўся маленькі канверцік. Паўтарыце тое самае з кожным квадратам цеста.
  3. Выпякайце каля 10 хвілін або пакуль цеста не падпячэцца.
  4. Перад падачай дайце слойкам астыць каля 5 хвілін.

Чытайце таксама:

Журавіны сапраўды дапамагаюць пры інфекцыях, але не ўсім

Цана на журавіны падскочыла ўдвая: колькі зарабляюць зборшчыкі

Рэцэпт на выхадныя: дорсэцкі яблычны пірог

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0