У панядзелак, 16 кастрычніка, будзе пераменная воблачнасць, задзьме паўночны вецер, верагоднасць ападкаў — высокая.

Тэмпература паветра днём — ад 6 да 11 градусаў цяпла. Уначы магчымыя замаразкі.

Прыкладна такое ж надворʼе будзе ў аўторак, 17 кастрычніка. Вецер узмоцніцца да 12 м/с, парывы ​​могуць быць і мацнейшымі. Кароткачасовы дождж і мокры снег — 80-90% верагоднасці.

Халодныя і вільготныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы прынясуць у сераду, 18 кастрычніка, ападкі. Вільготнасць будзе сягаць да 80 працэнтаў, днём паветра максімальна прагрэецца да 11°C, ноччу слупок тэрмометра апусціцца да 0°C.

У чацвер, 19 кастрычніка, сіноптыкі прагназуюць надвор'е без істотных ападкаў. Не выключаны туманы пад раніцу, а значыць, кіроўцам трэба быць вельмі ўважлівымі. Пахаладае: ноччу ад -1 да +5°C, днём ад + 4 да +9°C.

Хмары над Беларуссю працягнуць згушчацца ў пятніцу, 20 кастрычніка. Абяцаюць кароткачасовыя дажджы з мокрым снегам. Вецер па-ранейшаму будзе дзьмуць моцна, тэмпература: ад +1 да +5°C днём.

У суботу і нядзелю, 21-22 кастрычніка, будзе без істотных ападкаў — гэта папярэдні прагноз.

У начныя і ранішнія гадзіны — слабыя туманы, вільготнасць — да 80%.

Уначы стане яшчэ халадней: магчымы замаразкі да -3°C.

Днём у цэлым па рэспубліцы тэмпература будзе на ўзроўні 4-6 градусаў цяпла.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
3