Да 17:00—18:00 з паўночнага захаду да межаў Беларусі падыдзе халодны фронт, паведамляе тэлеграм-канал «Надвор'е».

Прыкладна а 22-й фронт павінен быць каля Мінска. ICON прагназуе месцамі кароткачасовыя дажджы залеўнага характару, месцамі нават даволі інтэнсіўныя.

За фронтам на тэрыторыю краіны пачне паступаць халадок з поўначы Еўропы. У нядзелю ўжо не вышэй за +10..+12°.

Летняга цяпла засталося на пяць-шэсць гадзін. 

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
4