Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Андрапаўзу вызначаюць як сіндром, звязаны са зніжэннем сэксуальнага задавальнення або спадам у агульным стане, звязаны з нізкім узроўнем тэстастэрону.

Гэтую з’яву часам называюць мужчынскай менапаўзай, што выклікае незадавальненне дактароў. Рэч у тым, што механізм зменаў падчас менапаўзы і андрапаўзы не супадае. Менапаўзу звязваюць з рэзкім падзеннем узроўню гармонаў эстраген і прагестэрон, і калі б андрапаўза была аналагічнай з’явай, можна было б чакаць рэзкага зніжэння ўзроўню тэстастэрону ў мужчын. 

Але гэта не так. Па меры павелічэння ўзросту колькасць тэстастэрону ў мужчыны насамрэч падае, аднак адбываецца гэта павольна — ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў хуткасць падзення складае 1% на год. То-бок здаровы мужчына можа вырабляць сперму і ва ўзросце за 80 гадоў.

У той жа час, пэўныя з'явы могуць паспрыяць больш хуткаму падзенню мужчынскага гармону. Гаворка пра атлушчэнне, сур'ёзны стрэс і прыём пэўных лекаў. У выпадках, калі стан мужчыны не звязаны з яго ладам жыцця або псіхалагічнымі праблемамі, гаворка можа ісці пра позні гіпаганадызм — сітуацыю, калі яечкі вырабляюць мала гармонаў ці зусім іх не вырабляюць.

Акрамя гэтага, выпрацоўку тэстастэрону пагаршаюць пэўныя хваробы, у тым ліку:

  • інсульт
  • інфаркт міякарду
  • язвавы каліт
  • некантраляваны дыябет
  • пашкоджанні і хваробы яечак
  • пэўныя генетычныя хваробы (асабліва сіндром Клайнфельтэра)
  • ВІЧ
  • некаторыя аўтаімунныя хваробы

Што б ні выклікала андрапаўзу, яе характарызуюць адны і тыя ж сімптомы:

  • зніжэнне сэксуальнага жадання
  • праблемы з эрэкцыяй
  • недахоп энергіі
  • дэпрэсія
  • раздражняльнасць і перапады настрою
  • страта моцы або мускульнай масы
  • страта росту
  • дыскамфорт у грудзях ці іх апуханне
  • павелічэнне колькасці тлушчу ў арганізме
  • адчуванне жару ці патлівасць
  • зніжэнне шчыльнасці костак
  • гінекамастыя (павелічэнне грудных залозаў)
  • праблемы з канцэнтрацыяй
  • бяссонніца

Андрапаўзу звязваюць з павышанай рызыкай сардэчна-сасудзістых хваробаў і астэапарозу, а таксама з магчымай бясплоднасцю.

Самае частае лячэнне сімптомаў андрапаўзы — гэта палепшыць свой лад жыцця. У прыватнасці, дактары прапануюць перайсці на больш здаровае харчаванне, мець рэгулярную фізічную актыўнасць і дастаткова сну, а таксама знізіць колькасць стрэсу ў жыцці. У выпадку з дэпрэсіяй мужчыне могуць прапісаць антыдэпрэсанты або псіхатэрапію. Таксама варта адмовіцца ад курэння і знізіць ўжыванне алкаголю.

Іншы варыянт лячэння — гарманальная тэрапія, і яна сапраўды дапамагае. Навукоўцы адзначаюць, што такая тэрапія дапамагала мужчынам у андрапаўзе панізіць колькасць тлушчу ў арганізме, павялічыць шчыльнасць костак і мускульную моц, палепшыць агульную задаволенасць жыццём і палавую функцыю, а таксама кагнітыўныя магчымасці.

Але пры гэтым некаторыя даследаванні сведчаць, што гарманальная тэрапія тэстастэронам трохі павышае ўзровень прастатычнага спецыфічнага антыгену — павышаны ПСА сведчыць пра няправільную працу прастаты і можа быць маркерам раку залозы. Таму існуе меркаванне, што перад пачаткам тэрапіі лепш прайсці скрынінг на гэты від раку.

Не маржаваць, рухацца, рэгулярна займацца сэксам — а калі не, то не ўзбуджацца. Ратуем маладых ад прастатыту

Стоячы ці седзячы? Як лепш для мужчынскага здароўя мачыцца — тлумачыць уролаг 

Як пагоршыць эрэкцыю, атрымаць прастатыт і бясплоддзе. Парады «наадварот» мужчынам ад жанчыны-ўролага

Клас
16
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?