Swedish meatballs

Фота: visitsweden.com

У адпаведнасці з рэцэптам Лізы Лемке, на 4 порцыі вам спатрэбіцца:

для фрыкадэлек

  • 2 ст.л паніровачных сухароў
  • 50 мл нятлустых вяршкоў
  • 1 яйка
  • 1 сталовая лыжка канцэнтраванага мяснога булёну
  • палова дробна нарэзанай жоўтай цыбуліны
  • 25 г масла
  • 500 г фаршу (палова свінога і палова ялавічнага)
  • 1 ч.л. свежамолатага чорнага перцу
  • прыкладна 1,5 ч.л. солі
  • алей для смажання

для соусу

  • 250 мл вяршкоў
  • 1,5 ч. л. цёмнага соевага соусу
  • 250 мл ялавічнага булёну (неканцэнтраванага)
  • 25 г масла
  • 1 сталовая лыжка кукурузнага крухмалу, каб загусціць соус
  • 2 ст.л. варэння з брусніцаў
  • соль і перац

для падачы

Як гатаваць:

  1. Змяшайце паніровачныя сухары, вяршкі, булён і яйка і пакіньце прыкладна на 5 хвілін. Абсмажце цыбулю на масле да мяккасці, потым перамяшайце яе са зробленай сумессю. Дадайце соль, перац і фарш і перамяшайце ўсё рукамі ці відэльцам. Толькі не перастарайцеся, бо гэта зробіць фрыкадэлькі цвёрдымі.
  2. Вазьміце невялікі кусочак фаршу і абсмажце яго, каб праверыць смак. Калі солі і перцу дастаткова, скачайце астатні фарш ў невялікія шарыкі (прыкладна адна сталовая лыжка фаршу на шарык). Рукі намачыце вадой, каб фарш да іх не прыліпаў.
  3. Смажце фрыкадэлькі да залацістага колеру і поўнай гатоўнасці, потым адкладзіце іх убок.
  4. Змяшайце вяршкі і кукурузны крухмал. Затым выліце гэта, а таксама булён і сою ў патэльню, дзе вы смажылі фрыкадэлькі. Узбіце ў патэльні і дайце пакіпець пару хвілін. Прыпраўце соллю, перцам і варэннем, каб дадаць трохі салодкасці.
  5. Пакладзіце фрыкадэлькі назад у соус і падавайце з бульбяным пюрэ, бруснічным варэннем і — калі любіце — з дробна парэзанай пятрушкай.

Чытайце таксама:

Картаплянікі: беларускі рэцэпт з татарскімі каранямі

Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

У Нідэрландах стварылі фрыкадэльку з клетак мамантаў

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2