Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк

Сёння працягнуўся суд над палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк. Па інфармацыі брэсцкіх праваабаронцаў, пракурор запрасіў год зняволення для жанчыны, то-бок максімум, які прадугледжваецца (ч. 1 арт. 411 КК). Суддзя Станіслаў Іванюценка пакараў фактычна такім тэрмінам: год і тры дні калоніі.

Паліна, якую затрымалі 3 студзеня 2021 года, мелася выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі яшчэ да 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

На волі яе чакаюць муж Андрэй і двое малых дзяцей.

У апошнім слове Паліна Шарэнда-Панасюк параўнала падзеі 2020 года ў Беларусі з паўстаннем Кастуся Каліноўскага. Паводле палітзняволенай, людзі, якія ахвяруюць сабой дзеля незалежнасці і дэмакратыі, «будуць названыя ў новай Беларусі героямі», а тых, хто іх цяпер катуе, чакае суд.

«Беларусь абавязкова будзе вольнай, але дзеля гэтага трэба змагацца, не пакладаць рук», — сказала з лавы падсудных Паліна Шарэнда-Панасюк.

Чытайце таксама:

Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе заявіла пра збіванні і ціск у калоніі

«Псіхалагічна Паліна трымаецца, але фізічна яе арганізм вельмі аслаблены» — зварот Андрэя Шарэнды да арганізацый і неабыякавых людзей

«Мех пабітых яблык ад невядомага «добразычліўца». Стала вядома, чаму не даходзяць перадачы да Паліны Шарэнды-Панасюк

У Рэчыцы пачынаецца суд над Палінай Шарэндай-Панасюк. Яе збіраюцца трэці раз пакінуць за кратамі

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
12