У многіх раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер заходні, паўночна-заходні 6-11 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15-20 м/с, месцамі да 24 м/с.

Тэмпература паветра ад +3°C па поўначы да +12°C па паўднёвым захадзе.

Па стане на 8 гадзін раніцы нядзелі работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі вядуцца ў 95 населеных пунктах. Электразабеспячэнне, парушанае ў выніку непагадзі ў суботу, адноўлена ў 1080 населеных пунктах, паведамляе «Белэнерга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1