Ілюстрацыйная выява. Фота: pіxabay

Ілюстрацыйная выява. Фота: pіxabay

Даследчыкі з ЗША стварылі новую мадэль штучнага інтэлекту, якая можа правяраць, ці прыбралі хірургі ўсю ракавую тканку падчас аперацый па выдаленні пухліны малочнай залозы. Пра гэта нядаўна паведаміла выданне Euronews.

Новы штучны інтэлект працуе на вялікай базе даных, у якой сотні мамаграфічных здымкаў і дыягназаў дактароў. Мадэль можа адрозніваць здымкі станоўчых дыягназаў раку ад здымкаў адмоўных, а ў тэстах яна можа працаваць нават лепш, чым людзі.

Навукоўцы мяркуюць, што гэта праграма стане добрым памочнікам у бальніцах, дзе не хапае экспертнага персаналу. З дапамогай новага штучнага інтэлекту хірургі будуць мець магчымасць атрымліваць хуткую зваротную сувязь адразу ж пасля аперацыі і прымаць хуткае рашэнне наконт наступнага спосабу лячэння пацыента.

«Наш інструмент ШІ дазволіць больш дакладна аналізаваць пухліны, якія выдаляюцца хірургічным шляхам у рэжыме рэальнага часу, і павысіць верагоднасць таго, што ўсе ракавыя клеткі будуць выдаленыя менавіта падчас аперацыі», — піша Euronews са спасылкай на старшага аўтара даследавання і дацэнта Універсітэта Паўночнай Караліны Крысталін Галахер.

Падчас хірургічных аперацый без ШІ ракавыя клеткі звычайна выдаляюцца разам з невялікай колькасцю здаровай тканіны вакол іх. Здаровыя клеткі потым даследуюцца мамолагамі і гістолагамі, каб высветліць, ці ёсць рак на краях выдаленай здаровай тканкі. Гэтая працэдура можа займаць тыдзень, што часам прыводзіць да негатыўных наступстваў у пацыентаў, калі пухліна цалкам не знікла.

Падрабязней пра рак малочнай залозы і яго наступствы мы пісалі тут.

Чытайце яшчэ: 

Устойлівыя да раку жывёлы — надзея для чалавека

Новы сродак ад праблем з эрэкцыяй — яд павука

Кароткачасовае і доўгачасовае аднаўленне цнатлівасці. Цэны ў Мінску і меркаванне псіхолага 

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0