Уладзімір Пуцін. Фота: Getty Image

Уладзімір Пуцін. Фота: Getty Image

Паводле Пуціна, вонкавага ўздзеяння на самалёт не было, гэты факт нібыта ўстанавіў расійскі Следчы камітэт падчас расследавання.

«Мне кіраўнік Следчага камітэта дакладваў літаральна днямі: у целах загінулых пры авіякатастрофе выяўленыя фрагменты ручных гранат. Знешняга ўздзеяння на самалёт не было — гэта ўжо ўстаноўлены факт, вынік экспертызы, праведзенай Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі».

Таксама Пуцін падзяліўся з грамадскасцю тым, што ў офісе Прыгожына, маўляў, знайшлі какаін:

«На жаль, на наяўнасць алкаголю або наркатычных сродкаў у крыві загінулых экспертыза не праводзілася, хоць мы ведаем, што пасля вядомых падзей у кампаніі ў Пецярбургу ФСБ выявіла не толькі 10 млрд наяўнымі, але і 5 кг какаіну. На мой погляд, трэба было правесці такую экспертызу, але яна не была праведзеная».

Таксама Пуцін заявіў, што досвед ПВК «Вагнер» быў «каравым», бо ў краіне, маўляў, адсутнічала заканадаўства аб прыватных вайсковых кампаніях. І ён нібыта быў вельмі здзіўлены, калі даведаўся, што заробкі найміты з ПВК атрымлівалі наяўнымі грашыма.

Самалёт з Яўгенам Прыгожыным на борце разбіўся над Цвярской вобласцю Расіі 23 жніўня. Усяго ў авіякатастрофе над Валдаем загінулі 10 чалавек.

29 жніўня Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных могілках. Ні Пуціна, ні іншых прадстаўнікоў расійскай палітычнай эліты на пахаванні не было. Само пахаванне прайшло таемна. 

Чытайце таксама:

Пасля смерці Прыгожына разгарнулася барацьба за яго спадчыну

«Ведаю толькі тое, што выжыў». Джордж Буш падзяліўся ўспамінамі аб Прыгожыне

Пасля смерці Прыгожына Зінгман спрабуе перахапіць ахоўныя кантракты «Вагнера» — крыніцы

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
37
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7