На карце больш за 200 кропак: знакавыя месцы, помнікі, музеі, магілы і нават горы, названыя ў гонар нашых землякоў. Каардынаты пазначаныя ўжо ў 30 краінах — ад суседніх з Беларуссю Літвы, Украіны, Расіі і Польшчы да далёкіх ЗША, Канады, Аўстраліі і нават Чылі.

«Працуючы над BYMAPKA, мы заўважылі, што беларусам падабаецца падтрымліваць сваіх і заказваць паслугу ў беларусаў. Адсюль у нас з'явілася ўпэўненасць, што многім з нас будзе цікава даведацца пра культурныя артэфакты, якія захоўваюцца ў музеях іх горада, або архітэктурныя аб'екты, звязаныя з нашай гісторыяй», — расказалі аўтары праекта.

У перспектыве каманда «Культмапкі» плануе распрацаваць дадатковую опцыю, якая дапаможа карыстальнікам пракласці самы кароткі маршрут да найбліжэйшага беларускага месца.

Стваральнікі карты таксама заклікаюць беларусаў дасылаць ім каардынаты месцаў, звязаных з Беларуссю і яе ўраджэнцамі, — каб зрабіць яе максімальна поўнай.

Чытайце таксама:

Чым выбітны Юн Фосэ, новы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры? Расказвае яго перакладчык на беларускую мову

Чорныя часіны беларускіх гісторыкаў

«Для мяне асалода быць сярод гэтых прадметаў». Сям'я прамяняла кватэру на дом у вёсцы і абставіла яго рарытэтнымі рэчамі

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0