Фота: t.me/bondareva_bez_kupjur

Фота: t.me/bondareva_bez_kupjur

Так, нейкая маскоўская «калега» некалькі дзён таму прыслала Бондаравай з Масквы фота беларускага аўтобуса, на якім пры наяўнасці вялікага жадання і вельмі багатай фантазіі можна ўгледзець бел-чырвона-белае сардэчка.

Бондарава сама піша, што нават некаторыя падпісчыкі яе канала, трэба думаць, з «правільнымі» поглядамі, пісалі ёй у прыват, што прэтэнзіі высмактаныя з пальца, паколькі сардэчка на борце аўтобуса відавочна выкананае ў колерах лукашэнкаўскай чырвона-зялёнай сімволікі. 

Але даносчыцы гэта толькі надае імпэту: 

«Я папрасіла сваю расійскую калегу зняць аўтобус з Магілёва здалёк. Глядзім, што атрымалася, на відэа. Зялёная палосачка выглядае шэрым ценем на фоне вялізнага бчб-сэрца. Гэта яшчэ транспарт стаіць, прыпаркаваны ля ўзбочыны. А ўявіце сабе гэтую «прыгажосць» у руху — што будзе?»

У сувязі з гэтым Бондарава заклікае дырэктара Магілёўскага аўтапарку зафарбаваць выяву на борце аўтобуса. 

Апошнім часам беспадстаўныя «наезды» Вольгі Бондаравай на ўсё, што трапляе ў яе поле зроку, выклікаюць раздражненне нават сярод прыхільнікаў рэжыму Лукашэнкі, якія ў прынцыпе самі не супраць рэпрэсій супраць апанентаў рэжыму, але лічаць, што давядзенне сітуацыі да поўнага абсурду гэтай справе толькі шкодзіць. Некаторыя, як актывістка «Белай Русі» з Гродна Святлана Вараніца, выступаюць з крытыкай Бондаравай і яе аднадумцаў нават публічна.

Чытайце таксама:

«Нервы службовых асоб не гумовыя». Частка праўладных блогераў не ўхваляе пастаянныя даносы

Лукашысты спрачаюцца, як быць з «пераабутымі» блогерамі — меркаванні падзяліліся

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву

Кіраўнік «Белай Русі» пракаментаваў канфлікт паміж Азаронкам і Вараніцай

Клас
3
Панылы сорам
45
Ха-ха
29
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
19