Намесніца кіраўніка «Белай Русі» па Гродзеншчыне Святлана Вараніца пікетуе ля генконсульства Польшчы ў Гродне, 13 лютага 2023 года. Фота: «Гродзенская праўда»

Намесніца кіраўніка «Белай Русі» па Гродзеншчыне Святлана Вараніца пікетуе ля генконсульства Польшчы ў Гродне, 13 лютага 2023 года. Фота: «Гродзенская праўда»

Вараніца ў сваім канале піша, што ад тэлеграм-канала Азаронка даўно адпісалася і яго аўтарскіх перадач не глядзіць. Але пасля слоў мамы (маўляў, «у 20-м можна было зразумець, чаму ён абзываецца, а цяпер — гэта ўжо нікуды не варта»), вырашыла глянуць.

«Калі б у жыцці не сустракалася, не ведала, то вырашыла б, што слухаю ўтрапёнага чалавека. Адчуванне, што стаў закладнікам таго вобразу на ТБ, які ці то сам сфармаваў, ці то гэта камандная праца.

Яшчэ мая мама папрасіла мяне «не чапаць» Азаронка. Маўляў, хай сабе кажа, што хоча. Ён жа адкрыта прыніжае і запалохвае, а хто там яго ведае, якія людзі якіх пасад яму за гэта апладзіруюць. Пачну абурацца — згадаюць і мне, і дзецям маім. Паквітаюцца», — піша Вараніца.

І дадае, што таму і выказваецца, што хоча жыць далей у Беларусі і ёй страшна ад таго, куды могуць завесці краіну некаторыя прапагандысты і што будзе з яе дзецьмі і ўнукамі.

«Я не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай і бондараўшчынай, не хачу, каб іх запалохвалі казематамі Лубянкі і новым Жданавым са Сталіным.

Я не магу прыняць той формы, у якую звальваецца мой таварыш па партыі «Белая Русь» Рыгор Азаронак».

У канцы допісу прадстаўніца «Белай Русі» адзначыла, што супраць «ашалелага шальмавання рэктарскага корпуса Беларусі».

«Жуку Ігару Георгіевічу ўжо з натоўпу крычалі «пацук» у жніўні 2020. З дзяржаўнага тэлеканала таксама такое пракрычалі?»

Раней Вараніца асуджала дзейнасць інфаказачкі Вольгі Бондаравай. Прэтэнзіі прарасійскай актывісткі да некаторых тэатральных спектакляў (ёй падалося, што дзяцей там вучаць талерантнасці да монстраў, а пасля і да «педафілаў і трансгендараў») нават ідэолагу «Белай Русі» падаліся абсурднымі.

Чытайце таксама:

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Як пасварыліся прапагандыст СБ, вядучая канала ГУБАЗіКа і сакратарка «Белай Русі»

Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне

Клас
146
Панылы сорам
6
Ха-ха
86
Ого
22
Сумна
6
Абуральна
20