Эвіка Сіліня ўзначаліла ўрад Латвіі сёлета ўлетку. Фота: фэйсбук Эвікі Сіліні

Эвіка Сіліня ўзначаліла ўрад Латвіі сёлета ўлетку. Фота: фэйсбук Эвікі Сіліні

Канчатковае рашэнне аб адмове ад рускай мовы ў грамадскіх СМІ не прынята, заявіла прэм'ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліня ў праграме ЛТВ «Ранішняя Панарама», піша Delfi.lv.

28 верасня Сейм зацвердзіў новую канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, якая, у прыватнасці, змяшчае ідэю аб адмове ад рускай мовы ў грамадскіх СМІ з 2026 года.

Па словах Сіліні, зараз няма падстаў казаць пра тое, што гэта сапраўды адбудзецца, бо зацверджаны дакумент з'яўляецца толькі канцэпцыяй, а не канкрэтным планам дзеянняў.

Яна дадала, што па гэтым пытанні з зацікаўленымі бакамі і экспертамі яшчэ будуць дыскусіі, а Міністэрства культуры распрацуе метадычныя рэкамендацыі для СМІ, дзе павінна быць агаворана гэтае пытанне.

З рашэннем аб адмове ад рускай мовы ў грамадскіх СМІ не згодныя самі СМІ, Савет па грамадскіх электронных СМІ і міністр культуры Агнэсе Логіна.

Станам на 2023 год, рускіх у Латвіі жыло 23 працэнты, украінцаў і беларусаў — па тры працэнты. Аднак у Рызе рускіх 34 працэнты, украінцаў — 4,86%, беларусаў — 3,48%. У Даўгаўпілсе (Дзвінску) латышы наогул складаюць усяго 21 працэнт, палякі — 13 працэнтаў.

Чытайце таксама:

Сейм Латвіі ўхваліў забарону рускай мовы ў грамадскіх СМІ

Прэзідэнт Латвіі назваў тры фактары, якія прымусяць Крэмль спыніцца ва Украіне

У Латвіі дамовіліся аб канфіскацыі аўтамабіляў на беларускіх нумарах

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0