Светлагорская агароднінная фабрыка. Ілюстрацыйнае фота

Светлагорская агароднінная фабрыка. Ілюстрацыйнае фота

У чэрвені 2022-га гэтаму гаспадарніку нават выдалі падзяку за шматгадовы і значны ўнёсак ад Светлагорскага райвыканкама. Цяпер былога дырэктара абвінавачваюць у атрыманні хабару (арт. 430 ч. 2) і службовым падлогу (арт. 430 ч. 1).

Агароднінная фабрыка месціцца ў вёсцы Якімава Слабада Светлагорскага раёна, якая фактычна прылягае да камбіната па вытворчасці беленай цэлюлозы. Яна мае 665 га адкрытага і 6 га закрытага грунту і вырошчвае бульбу, часнок, моркву, цыбулю і іншую гародніну.

У 2022 годзе агароднінную фабрыку далучылі да цэлюлозна-кардоннага камбіната. Як тлумачылася на сайце Камітэта дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама, «у працэсе вытворчасці беленай цэлюлозы выкарыстоўваюцца градзірні для ахалоджвання тэхналагічнай вады да тэмпературы 30-40 градусаў. Тэмпература вады на градзірні 70-80 градусаў. Калі атрыманую энергію выкарыстоўваць як другасны рэсурс, гэта дазволіць цалкам замяніць энергію, якую набывае «Светлагорская агароднінная фабрыка», і знізіць сабекошт гародніны ў 2 разы».

Чытайце таксама:

Лукашэнка за два гады памілаваў толькі 52 чалавекі, гэта 8% ад тых, хто звяртаўся

У Магілёве асудзілі фігуранта «справы артапедаў» Алега Сарнацкага

Супрацоўнікі буйных холдынгаў і заводаў затрыманыя за карупцыю пры закупках на біржы

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
14