Алег Сарнацкі. Фота: belarusinfo.by

Алег Сарнацкі. Фота: belarusinfo.by

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны з 2018 года да сакавіка 2022-га нібыта сістэматычна атрымліваў грашовыя сродкі ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый — пастаўшчыкоў эндапратэзаў за кожную праведзеную аперацыю па татальным эндапратэзаванні тазасцегнавога або каленнага суставаў з матэрыялаў іх вытворчасці.

За ўвесь час былы загадчык аддзялення нібыта атрымаў узнагароджанне ў памеры 750 даляраў ЗША і звыш 15 тыс. еўра.

Паведамляецца, што ў ходзе судовага следства абвінавачаны чыстасардэчна раскаяўся і кампенсаваў у поўным аб'ёме даход, атрыманы незаконным шляхам.

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва вынес абвінаваўчы прысуд, але ў калонію Алега Сарнацкага пакуль не адправяць. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адтэрміноўкай яго выканання на 2 гады са штрафам у памеры 600 базавых велічынь (22,2 тыс. рублёў).

57-гадовага Алега Сарнацкага затрымалі летась у сакавіку. Тады ён быў загадчыкам артапедычнага аддзялення Магілёўскай бальніцы №1. На гэту пасаду яго прызначылі ў кастрычніку 2012 года.

Па вызваленні са следчага ізалятара Сарнацкага адправілі шараговым траўматолагам у Магілёўскую абласную бальніцу.

Летась у канцы сакавіка па краіне былі затрыманы 35 траўматолагаў. Большасць з іх былі кіраўнікамі траўматалагічных аддзяленняў. За кратамі апынуліся таксама прадстаўнікі пяці камерцыйных арганізацыяў.

Усіх вінавацілі ў атрыманні хабару за лабіраванне набыцця эндапратэзаў у замежных вытворцаў, а таксама ў незаконным грашовым узнагароджанні.

Каб выйсці на волю, затрыманыя меліся прызнаць віну, кратна сплаціць нанесеную шкоду і пагадзіцца працаваць там, дзе скажа міністр аховы здароўя.

У красавіку большасць медыкаў была вызвалена. Некаторыя вымушана сталі прадаваць маёмасць, каб разлічыцца. 

Чытайце таксама:

У Магілёве судзяць двух дактароў па «справе артапедаў». Адзін з іх вучыў сына былога міністра аховы здароўя

«Патраціў 8 тысяч даляраў на зубы». У колькі беларусам абыходзяцца стаматалагічныя паслугі?

«Адзін будзе мяняць, а двое — зашываць рану». Лукашэнка даручыў да канца года зрабіць аперацыі па эндапратэзаванні ўсім, хто стаіць у чарзе

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
13