У ноч на аўторак і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночным усходзе пройдуць дажджы.

Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі моцны парывісты.

Ноччу будзе ад +3°С па паўднёвым усходзе да +14°С па захадзе, максімальная тэмпература днём +20..+25°С, па паўночна-ўсходняй палове месцамі яна складзе +16..+19°С. У Мінску чакаецца + 22°С.

У сераду ўмовы надвор'я ў краіне будуць вызначаць франтальныя раздзелы, звязаныя з чарговым паўночнаатлантычным цыклонам, які перамяшчаецца з Даніі на Ленінградскую вобласць.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер днём на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты.

Ноччу +10..+16°С, днём ад +14°С па паўночным захадзе да +22°С па Гомельшчыне. У Мінску +16°С.

У чацвер надвор'е будзе вызначаць пераважна поле паніжанага атмасфернага ціску.

Месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер зноў моцны. Ноччу +4..+11°С, днём максімальна +13..+20°С. У Мінску +16°С.

У пятніцу, паводле pogoda.by, у Мінску будзе +12°С, а ў суботу ўвогуле +11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1