Фота: Comstock / Getty Images

Фота: Comstock / Getty Images

Японскія навукоўцы правялі даследаванне і знайшлі чарговы доказ таго, што мікрапластык пранік у большасць экасістэм на Зямлі. Пра гэта паведаміла выданне Euronews са спасылкай на часопіс Environmental Chemical Letters.

Для правядзення эксперыменту японскім даследчыкам давялося падняцца на святую гару Фудзі і сабраць узоры вады з гары Аяма. Ваду збіралі на вышыні ад 1300 да 3776 метраў. Пасля яны высветлілі, ці знаходзіцца мікрапластык ва ўзорах, і калі так, то які менавіта.

«У горнай вадзе знайшлі 9 розных відаў палімераў і 1 тып гумы. На літр вады прыходзілася да 14 часціц пластыку, памер якога мог дасягаць 95 мікраметраў, што крыху больш за сярэднюю таўшчыню воласа», — піша Euronews са спасылкай на японскіх навукоўцаў.

Вялікая колькасць палімераў азначае, што вакол часціц пластыку магла кандэнсавацца вада ў атмасферы. Такім чынам фарміруюцца аблокі. Навукоўцы лічаць, што мікрапластык у гарах можа ўплываць на фарміраванне аблокаў і на змены клімату. Ён цыркулюе ў атмасферы і спрыяе глабальнаму забрудненню.

Вядучы аўтар даследавання Хірошы Акочы з універсітэта Васеда кажа, што праблему трэба тэрмінова вырашаць.

«Экалагічныя рызыкі могуць стаць рэальнасцю, асяроддзю будзе нанесена непапраўная шкода», — папярэджвае ён.

«Як мікрапластык трапляе ў аблокі? Гэта можа быць пыл ад дарог, звалкі, аўтамабільныя шыны, нават штучны газон і касметыка. Акіян таксама пасылае пластык у неба ў працэсе выпарвання. Маленькія часціцы пластыку становяцца дастаткова лёгкімі для таго, каб лятаць і падымацца ў паветра», — адзначае Euronews.

Навукоўцы дадаюць, што «мікрапластык, магчыма, стаў кампанентам аблокаў, забруджваючы ўвогуле ўсё, што мы ядзім і п'ём. У свабоднай трапасферы мікрапластык пераносіцца ветрам, што толькі спрыяе глабальнаму забруджанню».

Чытайце таксама:

У Марыянскай упадзіне знойдзены новы вірус. Ён можа аказацца самым глыбакаводным у свеце

У будучыні чалавецтва магло б гасіць цыклоны. Але кіраванне надвор'ем звязана з новымі рызыкамі

Навукоўцы ўпершыню аднавілі РНК вымерлай жывёлы. Яны спадзяваюцца вярнуць у свет страчаныя віды

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
28
Абуральна
5