Прывезеныя ўкраінскія дзеці на мінскім чыгуначным вакзале. Фота: БелТА

Прывезеныя ўкраінскія дзеці на мінскім чыгуначным вакзале. Фота: БелТА

«Адзначанае мерапрыемства мае на мэце рэалізацыю незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны. Згодна з нормамі міжнароднага права, прымусовая дэпартацыя дзяцей можа кваліфікавацца як ваеннае злачынства», — гаворыцца ў каментары ўкраінскага МЗС.

Адпаведна ўкраінскае дыпламатычнае ведамства заклікае замежныя дзяржавы, дыпламатычныя прадстаўніцтвы якіх атрымалі адпаведныя запрашэнні ў Мінску, устрымацца ад удзелу ў гэтай паездцы, кваліфікуючы яе як прапагандысцкую. Міжнароднымі ж прадстаўнікамі службовыя асобы Беларусі хочуць, маўляў, толькі прыкрыцца, каб пазбегнуць адказнасці.

Пры гэтым МЗС Украіны абяцае, што працягне працу па прыцягненні да адказнасці ўсіх асоб, вінаватых у вывазе ўкраінскіх дзяцей з Украіны, прытым будзе рабіць гэта «як на ўзроўні нацыянальнага расследавання, так і ў рамках расследавання Міжнароднага крымінальнага суда». 

Незаконны вываз з акупаваных тэрыторый украінскіх дзяцей расцэньваецца міжнароднай супольнасцю як ваеннае злачынства. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і расійская амбудсменка па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова за гэта ўжо атрымалі ордары на арышт ад Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Беларускія дэмакратычныя сілы збіраюць матэрыялы для МКС, якія даказваюць дачыненне да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, уключаючы і яго самога.

У рэзалюцыі ад 13 верасня Еўрапарламент заявіў, што дзеянні Лукашэнкі і ягонага рэжыму можна кваліфікаваць як злачынствы супраць чалавечнасці (дэпартацыя або гвалтоўнае перамяшчэнне насельніцтва) паводле Рымскага статуту і заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Лукашэнкі. 

Чытайце таксама:

Талай зноў прывёз у Беларусь дзяцей з Данбаса

Пасол у Расіі апраўдваўся за вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей 

Мы не ўдзельнічаем у вывазе дзяцей за межы Украіны — рэгіянальны офіс ЮНІСЕФ

Беларуская дэпутатка: Дзяцей з Украіны вывозяць пры садзейнічанні ААН і Чырвонага Крыжа 

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа, які засвяціўся з Z-сімволікай, расказаў, што робіць на Данбасе

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2