Кампанія PandaDoc была заснаваная ў 2013 годзе ў Менску Мікітам Мікадам і Сяргеем Барысюком. У канцы 2021-га яна была ацэненая на 1 млрд даляраў і стала першым у гісторыі Беларусі стартапам-«адзінарогам». Але ў 2020 годзе кіраўнікі кампаніі падтрымалі пратэсты ў Беларусі, у сувязі з чым некаторыя з іх на пэўны час патрапілі за краты нібыта па эканамічных абвінавачаннях, а PandaDoc пакінула Беларусь.

PandaDoc стварае прадукт, які дапамагае аўтаматызаваць дакументаабарот і адсочваць гандлёвую дакументацыю. У кампаніі разлічваюць, што набыццё Denаrio дазволіць палепшыць уласную платформу для апрацоўвання дакументаў і плацяжоў і пашырыць магчымасці PandaDoc у кіраванні грашовымі патокамі.

Цяпер 100 супрацоўнікаў Denario працуюць у новым, шостым, офісе PandaDoc у свеце. Іншыя офісы кампаніі месцяцца ў ЗША (два), Украіне, Польшчы і Партугаліі. Мінскае падраздзяленне было ліквідавана ў пачатку 2022 года.

Чытайце таксама:

Прадпрымальнік з Беларусі Ігар Маханёк стварыў інвестфонд для стартапаў мігрантаў у ЗША

Экспарт ПВТ за мінулы год упаў на паўмільярда даляраў

«Часам гэта можа быць лэвэл даўн». Што з працай і заробкамі ў беларускім ІТ-сектары

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0