Ігар Маханёк. Фота: dev.by

Ігар Маханёк. Фота: dev.by

Венчурная кампанія Geek Ventures ІТ-прадпрымальніка родам з Беларусі Ігара Маханька абвясціла пра запуск інвестфонду з капіталам 23 млн даляраў. Фонд будзе інвеставаць у стартапы мігрантаў, якія пераязджаюць у ЗША, паведамляе TechCruch.

— Я хачу стварыць магчымасці для дзіўных талентаў, якія нараджаюцца ва ўсім свеце, — кажа пра задачы праекта Ігар Маханёк.

Ён робіць акцэнт на тым, што прыезджым прадпрымальнікам вельмі складана ўбудавацца ў сістэму венчурнага капіталу ў ЗША. 

ІТ-прадпрымальнік пачаў збор сродкаў яшчэ ў кастрычніку 2021 года, азначыўшы мэту ў $15 млн. Але цікавасць выявілася вышэй за чаканае, так што да чэрвеня гэтага года сабралі $23 млн.

Geek Ventures падтрымлівае група інвестараў, у тым ліку заснавальнікі PandaDoc Мікіта Мікада і Сяргей Барысюк, заснавальнік і гендырэктар Applovin Адам Фаругі, Decile Capital Premier Fund I.

Кампанія ўжо ўклала грошы ў 35 стартапаў. У планах — інвеставаць у адну ці дзве кампаніі на месяц. Усяго ж фонд збіраецца зрабіць 60 інвестыцый памерам ад 50 тысяч да 1 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Беларус, які скарыў Google і Facebook: «У ЗША Азаранку ведаюць лепш за Лукашэнку»

Ігар Маханёк: Мінск-Цюрых-Нью-Ёрк, або 8 гадоў у Google

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0