«Паведамляем, што сённяшняя заява беларускага боку аб нібыта перасячэнні мяжы польскім верталётам не адпавядае рэчаіснасці», — гаворыцца ў паведамленні аператыўнага штаба Узброеных сіл Польшчы.

Міністэрства абароны Беларусі сёння паведаміла, што ў 15:20 польскі верталёт нібыта перасек мяжу і заляцеў на 1,5 кіламетра ўглыб. Праз гадзіну верталёт нібыта паўторна парушыў дзяржаўную мяжу, заляцеўшы на 300 метраў.

Гэта ўжо трэцяя сітуацыя падобнага кшталту за апошнія два месяцы. 1 верасня Памежны камітэт Беларусі заяўляў, што польскі верталёт Мі-24 парушыў мяжу і нібыта заляцеў на 1200 м углыб Беларусі. Далей у МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы, а польскія вайскоўцы назвалі абвінавачанні ДПК «хлуслівымі» і заявілі, што гэта «правакацыя».

Перад гэтым 1 жніўня стала вядома пра парушэнне польскай паветранай прасторы з боку Беларусі двума верталётамі. Беларускі бок факт парушэння таксама настойліва адмаўляў.

Чытайце таксама:

«Не расцэньваем гэта як правакацыю». Хрэнін назваў інцыдэнт з польскім верталётам памылкай лётчыкаў

Верталёт сапраўды перасек польскую мяжу, але невядома чый — Беларускі Гаюн

«Правакацыя і хлуслівыя абвінавачанні». У польскім войску адмаўляюць, што іх верталёты заляталі на беларускую тэрыторыю

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1