Рэдактар праекта Infobank

Рэдактар праекта Infobank

У заяве ад імя рэдактара Infobank сказана, што праект існаваў з 2007 года і да падзей 2020 год заставаўся «па-за палітыкай». Але ў 2020 годзе на сайце праекта з'явіліся банеры ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, фота людзей, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў.

Увосень 2020 года праект паўдзельнічаў у абвешчаным тады страйку — адключыў дадатковыя функцыі сайта і размясціў на галоўнай старонцы банер-заглушку. У сакавіку 2022 года сайт праекта быў заблакаваны ў Беларусі.

Як сказана ў паведамленні, супрацоўнікі рэдакцыі пакінулі краіну, і цяпер не маюць намеру працягваць працу.

«Мы не разумеем, як можна пісаць пра рэкламныя акцыі банкаў, калі ў краіне саджаюць за фатаграфію з маршу пратэсту 2020 года — на 3 гады. Як можна распавядаць пра выгадныя крэдыты, калі за каментар супраць вайны людзей таксама саджаюць у турму на гады? Як можна пісаць пра рэйтынгі ўнёскаў, калі бачыш, як Беларусь усё больш і больш ператвараецца ў Паўночную Карэю», — гаворыцца ў заяве рэдакцыі.

Чытайце таксама:

Яшчэ два буйныя міжнародныя банкі абʼявілі, што іх карткі перастануць працаваць у Беларусі

Беларускія банкі пачалі закрываць рахункі нерэзідэнтаў, адкрытыя па даверанасці

У Гомелі прайшлі затрыманні банкаўскіх работнікаў

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
3