Праз тры дні банк абяцае спыніць дзеянне дамоў на абслугоўванне рахункаў і картак, а таксама дыстанцыйнае абслугоўванне кліентаў-нерэзідэнтаў, якія адкрылі рахункі не асабіста, а з выкарыстаннем даверанасці.

Іх просяць самастойна да 26 верасня прывесці карткі і рахункі, адкрытыя ў банку, да нулявога балансу. Гэта можна зрабіць, альбо перавёўшы грошы на іншы рахунак, альбо атрымаць іх наяўнымі непасрэдна ў банку.

Як паведамілі Office Life у БНБ-банку, гэта рашэнне тычыцца не падатковых нерэзідэнтаў, а менавіта грамадзян іншых дзяржаў, якія сталі кліентамі банка па даверанасці.

У банку гавораць, што рашэнне было прынята на аснове «дзейнага банкаўскага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама з улікам крытэрыяў выяўлення і прыкмет падазроных фінансавых аперацый».

Раней у Беларусі забаранілі рабіць угоды з маёмасцю грамадзян па даверанасцях, выдадзеных па-за межамі Беларусі.

Чытайце таксама:

Белаграпрамбанк дазволіў здымаць грошы ў сваіх банкаматах без картак

Беларусбанк прыпыняе прыём новых і папаўненне некаторых адкрытых укладаў у далярах

Беларусы сталі больш траціць на паездкі за мяжу

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6