Фота: Мінск-навіны

Фота: Мінск-навіны

Як патлумачыла Мінск-навінам загадчыца аддзялення агульнай медычнай практыкі № 2 Алена Піліпчук, на вакцынацыю супраць грыпу запрашаюць у першую чаргу асоб з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэм і органаў дыхання, з атлусценнем, а таксама людзей старэйшых за 60 гадоў. Акрамя таго, калег — медыцынскіх работнікаў, цяжарных і жанчын, якія плануюць цяжарнасць.

Таксама бясплатная вакцынацыя супраць грыпу праводзіцца для асоб, якія забяспечваюць жыццядзейнасць сталіцы або занятых у гандлі, грамадскім харчаванні, адукацыі. Таксама бясплатна супраць грыпу прышчэпяць сацыяльных работнікаў.

Па словах А. Піліпчук, бясплатна прышчапляюць інактываванай вакцынай расійскай вытворчасці. Прэпарат выраблены Санкт-Пецярбургскім навукова-даследчым інстытутам вакцын і сываратак. Вакцына трохвалентная. У штамавым складзе прэпарата, абноўленага на гэты эпідэмічны сезон у адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, — вірусы грыпу А/(H1N1), А/(H3N2) І ст.

Вакцына прымяняецца ў Беларусі ўпершыню, аднак у Расіі яе ўжо паспяхова выкарыстоўвалі летась. Па словах спецыялістаў, прэпарат пераносіцца добра, эфектыўнасць высокая.

А. Піліпчук таксама дадала, што прышчэпкі супраць грыпу можна зрабіць у будныя дні і ў суботы — у гадзіны працы паліклінікі.

— Перад працэдурай вакцынацыі абавязковы агляд пацыента медработнікам на прадмет адсутнасці супрацьпаказанняў, — патлумачыла А. Піліпчук. — У чалавека не павінна быць абвастрэння хранічных захворванняў.

Чытайце таксама:

Беларускую вакцыну выпрабуюць на добраахвотніках

І зноў «жэстачайшым чынам». Лукашэнка паабяцаў разабрацца з прыпіскамі ў вакцынацыі насельніцтва

У Беларусі распрацоўваюць вакцыну ад алкагалізму

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0