Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, Віктар хадзіў па горадзе ў кепцы з выявай герба «Пагоня» і паласой бел-чырвона-белага колеру.

Суду расіянін растлумачыў, што сапраўды гэта рабіў, але, маўляў, не ведаў пра тое, што публічная дэманстрацыя сімволікі, намаляванай на яго галаўным уборы ў спалучэнні з БЧБ-стужкай, ёсць выказваннем сваіх грамадска-палітычных поглядаў, то-бок нібыта гэта пікет, які праводзіцца незаконна.

Суддзя Гурынава не пагадзілася з аргументацыяй Мішчанкі і на падставе ч. 1 арт. 24.23 КаАП пакарала расіяніна арыштам, праўда, як на сёння на зусім маленькі тэрмін — «усяго» на двое сутак. Рэчавы доказ — кепку з выявай герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга — яна пастанавіла пакінуць пры справе на ўвесь тэрмін яе захоўвання, г. зн. на працягу трох гадоў.

Чытайце таксама:

«Рэжым яго забівае». 66-гадовага Рыгора Кастусёва зноў змясцілі ў ШІЗА

«Мех пабітых яблык ад невядомага «добразычліўца». Стала вядома, чаму не даходзяць перадачы да Паліны Шарэнды-Панасюк

Экс-міліцыянту вынеслі суровы прысуд па справе ЧКБ. Ён прыехаў у Беларусь і яго затрымалі

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13