Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

Апісаннем новага псіхалагічнага партрэта расійскага прэзідэнта падчас канферэнцыі займалася вядучы клінічны псіхолаг Нірыт Пізана, кіраўніца лабараторыі Cogvoni Labs, дзе для аналізу эмоцый людзей выкарыстоўваюць паводзінную псіхалогію і штучны інтэлект.

«Мэтай даследавання быў аналіз паводзін і ступені намераў (узроўню гатоўнасці да пэўных дзеянняў) Уладзіміра Пуціна, беручы за аснову яго публічныя выступы ў перыяд з лютага 2022 года да сёння. У разлік браліся 10 відаў эмоцый: радасць, злосць, агіда, страх, смутак, здзіўленне, весялосць, пагарда, надзея і вера», — распавяла псіхолаг Нірыт Пізана.

Вынікі аналізу былі такія. 

  • У двух зваротах да расіян напярэдадні і ў пачатку вайны ў Пуціна дамінавалі злосць, агіда і пагарда. У дадатак да гэтага падчас сваёй прамовы раніцай 24 лютага Пуцін выпраменьваў надзею і веру ў паспяховы для Расіі вынік вайны. Ступень намераў вылічалася 50 пунктамі.

  • Праз год пасля пачатку вайны, нягледзячы на адчувальныя паразы на фронце, эмоцыі расійскага прэзідэнта засталіся ранейшымі. Зварот Пуціна да Федэральнага сходу 21 лютага 2023 года нават прадэманстраваў павелічэнне ступені намераў да 61 пункта.

  • Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі ў верасні, калі Пуцін пацвердзіў адмову Расіі ад «збожжавай ўгоды», яго эмоцыі ўсё адно не змяніліся, дадалося толькі здзіўленне. А так, як і раней, быў высокі ўзровень злосці, агіды, пагарды, а таксама веры і надзеі.

«Пры гэтым ва ўсіх выпадках у Пуціна практычна не назіраўся страх. Гэта азначае, што прынцыпы стрымлівання не працуюць з ім. Патрэбныя новыя падыходы», — падкрэсліла Нірыт Пізана.

Псіхолаг патлумачыла, што пад новымі падыходамі маецца на ўвазе «адыход ад неэфектыўных рэакцый на агрэсіўныя паводзіны на карысць прэвентыўных дзеянняў і прафілактыкі».

«На практыцы гэта азначае, што, баючыся раззлаваць ворага і жадаючы захаваць мір, палітыка стрымлівання заходніх краін прыводзіць да зваротнага выніку — самастрымлівання і яшчэ большага заахвочвання ворага на працяг агрэсіўных паводзін», — падагульніла псіхолаг для прадстаўнікоў Пентагона.

Таму, на думку Пізаны, каб прымусіць Пуціна баяцца, адказ на яго паводзіны павінен адбывацца да, а не пасля яго дзеянняў.

Чытайце таксама:

«Самая вялікая сіла ў свеце — гэта сіла ніх…» — Стась Карпаў пра рускую духоўнасць

«Каб Пуцін не выглядаў дзедам». У Крамлі вызначыліся, хто будзе спарынг-партнёрамі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года

«Дэакупацыя — гэта не абарона». Маск адключаў Starlink не толькі над Крымам, але і падчас контрнаступу Украіны на усходе

Клас
77
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4