Наталка і Дзяніс — даволі дасведчаныя гульцы на беларускамоўным адукацыйным ютуб-полі. Харытанюк вядзе на ютубе «English з Наталкай», а Бурко вучыць школьнікаў гісторыі Беларусі на сваім канале «Альгерд ужо ня той».

Цяпер яны актыўна ствараюць відэаўрокі для «Школьнага возу». Спачатку на канале з’явіцца цыкл па гісторыі Беларусі за 6 і 7 клас і праграма па англійскай за 5 клас, а ў найбліжэйшай будучыні плануецца школьны курс па сусветнай гісторыі.

Адметнасць і ўнікальнасць праекта ў тым, што вядучыя будуць тлумачыць кожны параграф і кожны юніт. Такім чынам, калі нехта раптам прапусціў школу або штосьці не зразумеў ці захацеў па дарозе на ўрокі паўтарыць матэрыял — гэта можна будзе зрабіць проста ў сваім тэлефоне. 

Акрамя таго, «Школьны воз» — гэта яшчэ і цудоўная магчымасць для тых, хто захоча атрымаць дадатковыя веды і паслухаць дзеля цікавасці іншых настаўнікаў.

Kharytaniuk-Natalka

Наталка Харытанюк і яе ўрокі англійскай мовы

«Уяўляеце, як будзе зручна — можна глядзець, слухаць і вучыцца. І няважна, дзе ты знаходзішся — у Аўстраліі на мысе Касцюшкі або ў Менску, Польшчы ці Грузіі», — запрашаюць падпісвацца на канал Наталка і Дзяніс.

Да ініцыятывы могуць далучацца і настаўнікі:

«Мы спадзяемся, што да нас прыйдуць іншыя настаўнікі, і мы зможам падзяліцца сваім досведам і напрацоўкамі ў арганізацыі здымак. А можа, разам запішам і відэаўрокі па іншых школьных прадметах — матэматыцы, беларускай мове, біялогіі, фізіцы, геаграфіі».

Dzianis-Burko

Урокі па гісторыі Беларусі разам з Дзянісам Бурко

Наталка і Дзяніс падкрэслілі яшчэ адзін важны момант — з розных прычын беларускіх школьнікаў сёння раскідала па ўсім свеце, пераважная большасць з іх вучыцца не па-беларуску. «Школьны воз» стане той самай пляцоўкай, дзе беларускія дзеткі змогуць атрымліваць веды на роднай мове.

Чытайце таксама:

«Самае яркае пачуццё ад іспанскай школы — я зусім не напружваюся як маці». Як дзеці беларусаў вучацца за мяжой

«Восень у акенцы». Квітнее незвычайны бізнэс: бацькі набываюць дзецям гатовыя вырабы на працу і маляванне

«Сказаць, што мы нешта забаранялі — не». Чыноўнікі выказаліся адносна забароны ў школах песень на замежных мовах

У Беластоку запрацавала беларуская школа. У яе запісалася больш за 40 дзяцей

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0