Венецыя. Фота: pixabay

Венецыя. Фота: pixabay

У 2024 годзе любы турыст, які вырашыць прыехаць на адзін дзень у Венецыю, павінен будзе заплаціць турыстычны падатак. Такая мера з’яўляецца спробай змагацца з празмерным турызмам. Пра гэта нядаўна паведаміла агенцтва Euronews са спасылкай на ўлады горада.

Плату за візіт у горад збіраліся ўвесці яшчэ ў пачатку 2023 года, аднак тады ўлады пабаяліся негатыўнага ўплыву на даходы ад турызму. Але цяпер аб праблеме вялікай колькасці турыстаў загаварылі зноў, таму сістэму браніравання квіткоў на прыезд у Венецыю будуць тэсціраваць ужо вясной-летам 2024 года. Канчатковае ўвядзенне такіх мер чакаецца ў верасні наступнага года.

«Вандроўнікі, якія жадаюць наведаць Венецыю, будуць абавязаныя зарэгістравацца загадзя і заплаціць 5 еўра. Гаворка, аднак, ідзе пра візіты на адзін дзень, а тыя, хто плануе заставацца ў горадзе на ноч, плаціць за ўезд не будуць. Ад платы за наведванне Венецыі будуць таксама вызваляцца жыхары рэгіёна Венета, студэнты і тыя, хто прыязджае да сваякоў», — патлумачыла агенцтва Euronews.

Акрамя таго, абавязковая рэгістрацыя і аплата будзе распаўсюджвацца на тых, хто хоча наведаць найбліжэйшыя астравы Бурана і Мурана. Для экскурсіі на некалькі астравоў будзе дастаткова аднаго квітка.

Гарадскія ўлады сцвярджаюць, што колькасць турыстаў абмяжоўваць не стануць, аднак у турыстычны сезон, верагодна, плата за візіт у італьянскі горад стане большай.

Для таго, каб набыць квіток у Венецыю, трэба будзе перайсці на адмысловы сайт (ён пакуль яшчэ не створаны) і забраніраваць візіт. Па сканчэнні працэдуры турыст атрымае QR-код у якасці квітка. Па ўсім гістарычным горадзе будуць стаяць кантралёры, правяраючы наяўнасць квіткоў.

Мясцовыя ўлады ў тым ліку разглядаюць усталяванне турнікетаў на вакзале і ў іншых шматлюдных месцах горада. Тым, хто вырашыць рызыкнуць і прагуляцца па Венецыі без квіткоў, будзе пагражаць штраф ад 50 да 300 еўра.

Чытайце таксама: 

Італія прыпыніла дзеянне праграмы выдачы віз беларусам і расіянам за інвестыцыі

Знайшлі самы старажытны лаз для катоў у свеце

Вядомае і многімі любімае віно Прасека можа цалкам знікнуць з-за глабальнага пацяплення

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3