У стужцы «Зялёная мяжа» распавядаецца гісторыя сірыйскай сям'і, якая намагаецца перайсці мяжу Беларусі і Польшчы на шляху да Швецыі, а таксама актывісткі Юліі і памежніка Яна.

У фільме ўзялі ўдзел беларускія акцёры, удзельнікі музычнай групы «Разбітае сэрца пацана» Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка (апошняга можна ўбачыць у кароткім кліпе ніжэй).

Карціна была паказаная ў Венецыі 5 верасня ў межах асноўнага конкурсу.

Іншыя пераможцы Венецыянскага фестывалю:

  • «Залаты леў» — «Небаракі» (рэж. Ёргас Ланцімас);
  • «Срэбны леў» — «Ліха не існуе» (Русукэ Хамагуці);
  • «Срэбны леў» за найлепшую рэжысуру — Матэа Гаронэ («Я — капітан»);
  • Кубак Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю — Пітэр Сарсгаард («Успамін»);
  • Кубак Вольпі за найлепшую жаночую ролю — Кэйлі Спэні («Прысцыла»);
  • «Леў» за найлепшы сцэнар — Пабла Ларайн і Гільерма Кальдэрон («El Conde»);
  • Прэмія Марчэла Мастраяні (найлепшаму маладому акцёру / актрысе) — Сэйду Сар («Я — капітан»).

Чытайце таксама:

«Небаракі» Ёргаса Лантымаса атрымалі «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі

Беларускі фільм «Радзіма» вылучаны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі

На беларускі конкурс кінафестывалю «Паўночнае ззянне» заявілі 59 фільмаў. Большасць з іх — кароткі метр

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1