«Беларускі кінематограф вядомы збольшага дакументальнымі фільмамі, але ж сёлета большасць заявак — ігравыя! Усяго 28 прац. Акрамя іх, заявілі 18 дакументальных, 10 эксперыментальных і 3 анімацыйныя».

Адметна, што 49 з дасланых фільмаў — кароткаметражныя, да 30 хвілін. 9 фільмаў — сярэдняга метру, ад 30 да 60 хвілін. Падалі на фестываль і адзін поўнаметражны фільм.

Сярод фільммэйкераў — 57% рэжысёраў і 43% рэжысёрак. Падавалі заяўкі і ад групы аўтараў.

Назвы стужак, якія пройдуць адбор і возьмуць удзел у кінафестывалі, арганізатары назавуць у кастрычніку-лістападзе.

Беларускі незалежны кінафорум «Паўночнае ззянне» сёлета пройдзе ў дзявяты раз. Да праглядаў беларускага конкурсу можна будзе далучыцца анлайн і афлайн. Нагадаем, што летась у беларускай праграме перамагла Саша Кулак са сваёй дакументальнай стужкай «Мара».

Чытайце таксама:

Стала вядома дата пачатку паказу «Апенгеймера» ў Мінску

Паказ «Барбі» ў Беларусі адмяняецца?

У Мінску на прэм’еру фільма з фэйкамі пра Бучу прыйшла толькі Бондарава з сяброўкамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0