Фота: Matt Hunt/Anadolu Agency via Getty Images

Фота: Matt Hunt/Anadolu Agency via Getty Images

Чытачы выдання звярнулі ўвагу, што з сайта «Кіно Менска» знікла інфармацыя аб прэм'еры «Барбі», якая была запланаваная ў сталіцы на 9 верасня. Пошук па назве фільма сапраўды не выдае вынікаў.

Скрыншот: kinominska.by

Скрыншот: kinominska.by

А ў спісе прэм'ер на першы восеньскі месяц 9 верасня значацца толькі «Чарапашкі-Ніндзя: пагром мутантаў».

Скрыншот: kinominska.by

Скрыншот: kinominska.by

На картцы «Барбі», якую можна знайсці па прамой спасылцы, датай выхаду ў беларускі пракат адзначана 24 жніўня — і гэтай жа датай пракат нібыта завяршыўся.

Скрыншот: kinominska.by

Скрыншот: kinominska.by

Раней паведамлялася, што ў кінатэатрах Мінска «Барбі» будуць круціць з 9 верасня па 4 кастрычніка.

У Расіі, дзе праз санкцыі з сусветнымі прэм'ерамі таксама ўсё складана, «Барбі» таксама планавалі запусціць 9 верасня. Аднак у суботу, 26 жніўня, пачалі з'яўляцца паведамленні, што паказы стужкі Грэты Гервіг у гэты дзень у Маскве адмяняюцца, а з чым гэта звязана, не казалі.

Верагодна, расійскія, а за імі і беларускія пракатчыкі сутыкнуліся з праблемамі, здабываючы лічбавую копію амерыканскай кінастужкі. Бо нядаўна стала вядома, што Warner Bros. Pictures перанесла лічбавы рэліз «Барбі» з 5 на 12 верасня. Таму магчыма, што пракат у Беларусі і Расіі таксама проста зрушыўся на тыдзень.

Сусветная прэм'ера «Барбі» адбылася 19 ліпеня і б'е разнастайныя рэкорды па праглядах. 

Чытайце таксама:

Фільм «Барбі» вярнуў фразу «таксічная феміннасць» у навіны

Цяпер і Барбі можа «купляць беларускае». Mark Formelle паказаў калекцыю адзення для лялек

«Сабралася і паехала». Дзяўчына з Кобрына рванула на апошні сеанс «Барбі» ў Белай Падляшскай. Ролік з яе прыгодамі вірусіцца ў тыктоку

Фільм «Барбі» сабраў ужо мільярд даляраў у сусветным пракаце

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0