«Белтэлерадыёкампанія Лігі чэмпіёнаў паказваць не будзе, у нас няма правоў на гэты праект, мы не ўдзельнічалі ў таргах. Пра Еўра-2024 пакуль не думалі, але, мне здаецца, таксама не, пакуль размоў пра гэта не ідзе», — адзначыў Эйсмант.
Што тычыцца Алімпіяды-2024 у Парыжы, то наконт яе, паводле Івана Эйсманта, застаецца нямала пытанняў.
«А Алімпіяда будзе ў Парыжы? А мы будзем удзельнічаць з расіянамі? Не ведаю, ці варта паказваць Алімпійскія гульні, калі там не будзе нашых спартсменаў.
Пытанне ўдзелу яшчэ не вырашана. Але на тэрыторыі Беларусі няма таргоў па Алімпіядзе. Ну, не і не. Мы з гэтай нагоды моцна не перажываем. Такая Алімпіяда нам не патрэбная», — сказаў чыноўнік.
Пракаментаваў ён і сітуацыю з трансляцыяй матчаў чэмпіянату свету ў Катары восенню-зімой 2022 года. Тады да апошняга абмяркоўвалася магчымасць паказаць мундыяль беларускім заўзятарам, але ў выніку ўсё адмянілася. Паводле версіі Эйсманта, за паказ некаторых спаборніцтваў БТ унесла перадаплату, але грошы ім назад не аддалі, «па сутнасці, яны былі скрадзеныя». Таму ён, маўляў, і не хоча больш з гэтым мець справу.
Чытайце таксама:
https://nashaniva.com/325881
Пошла и говорит с досадою: «Ну, что́ ж!
На взгляд-то он хорош,
Да зелен — ягодки нет зрелой:
Тотчас оскомину набьешь."