Дзяніс Дашкевіч. Фота: «Рагачоў анлайн»

 Дзяніс Дашкевіч. Фота: «Рагачоў анлайн»

«У сувязі з непераадольнымі абставінамі я вымушаны абвясціць пра закрыццё ўсіх сваіх праектаў, звязаных з РБ, уключаючы заснаванае ў 2011 годзе мной выданне «Рагачоў анлайн». Таксама я накіраваў афіцыйны ліст на адрас Адміністрацыі прэзідэнта РБ аб адмове ад усіх дзяржаўных узнагарод і званняў. МЗС Беларусі атрымала мой запыт аб адмове ад беларускага грамадзянства. Я не хачу больш нічога мець супольнага са сваёй былой краінай. Буду спрабаваць рэалізаваць свае ідэі ў новай краіне», — паведаміў Дзяніс Дашкевіч.

Дзяніс Дашкевіч — 38-гадовы актывіст з Рагачова. Больш за дзесяць гадоў ён вёў рэгіянальны рэсурс «Рагачоў анлайн». Міліцыя склала на актывіста пратакол за фота прэзідэнта Польшчы на фоне сцяга, падобнага да бел-чырвона-белага.

Высветлілася, што на яго данесла мясцовая ідэалагіня Наталля Прус, а сцяг на здымку не мае дачынення да Беларусі. Гэта сцяг польска-венгерскай дружбы.

За гэтае фота на Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу, паведаміла дзяржаўная раёнка «Свабоднае слова».

У канцы жніўня мужчыну аштрафавалі за фота з Дудам на 740 рублёў з канфіскацыяй «прадмета правапарушэння». Яго судзілі завочна, бо ён зʼехаў з Беларусі амаль год таму. Да яго дадому ў Рагачове перыядычна прыходзяць сілавікі.

Чытайце таксама:

Затрымалі супрацоўніка Гродзенскага шклозавода 

За «экстрэмізм» і «пікет» аштрафавалі Паўла Якубовіча

Валянціна Болбат выйшла з Віцебскага ІЧУ пасля 30 сутак арышту

Клас
27
Панылы сорам
10
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
36
Абуральна
11