З 1 верасня кліентам даступныя наступныя паслугі:

  • купля авіябілета. Яна магчымая як на прамыя, так і на стыкавыя рэйсы «Белавія». Афармленне даступна ў офісах па продажы авіябілетаў «Белавія», у прадстаўніцтвах і ў агентаў;

  • змена даты вылету. Яна магчыма ў офісах па продажы авіябілетаў «Белавія», у прадстаўніцтвах і ў агентаў;

  • вяртанне авіябілета. Яно магчымае па месцы набыцця авіябілета. Калі білет раней быў набыты на сайце belavia.by, для афармлення вяртання трэба звяртацца ў офісы продажаў «Белавія»;

  • набыццё дадатковых паслуг: правоз дадатковага багажу; асаблівых катэгорый багажу; перавозку несуправаджаных дзяцей і жывёл пакуль магчыма аформіць толькі афлайн — у офісах па продажы авіябілетаў «Белавія», прадстаўніцтвах, у агентаў.

Функцыі, якія ўсё яшчэ застаюцца недаступнымі:

  • купля авіябілетаў на сайце;

  • анлайн-рэгістрацыя;

  • купля месцаў у салоне самалёта;

  • афармленне любых паслуг з дапамогай аплатнай сістэмы «Разлік»;

  • мабільная праграма;

  • сэрвісы праграмы «Белавія Лідар»: асабісты кабінет, афармленне прэміяльных білетаў, выбар месца ў салоне для ўдзельнікаў элітных узроўняў.

Анлайн-рэгістрацыю (але пакуль без магчымасці выбару месца) плануецца запусціць 3 верасня.

Чытайце таксама:

«Белавію» прымусова адключаюць ад заходніх сістэм браніравання

«Белавія» папярэдзіла аб часовым спыненні продажу квіткоў

Мінскі аэрапорт на фоне санкцый кінуўся ў фантазіі: абяцаюць рэканструкцыю згодна з праектам нейрасеткі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2