Пра тое, што першыя станцыі дэзынфекцыі ў пунктах пропуску на беларускай мяжы пабудуюць да 1 верасня 2023 года, заяўлялася яшчэ ў маі мінулага года. Спачатку эксперымент апрабавалі на мяжы з Украінай. Цяпер жа станцыі з'явіліся на ўсіх пунктах пропуску на заходняй мяжы краіны. Сёння яны пачалі паўнавартасную працу, піша Onliner.by.

«Станцыі дэзынфекцыі пачынаюць працаваць 1 верасня 2023 года на ўсіх пунктах пропуску, — паведаміў Onlíner прадстаўнік ТАА «Белглобалгарант», якое займаецца рэалізацыяй праекта. — Апрацоўваць кузавы аўтамабіляў будуць прэпаратам, які знішчае большасць вірусаў. Прызначэнне — у першую чаргу ветэрынарнае, для зніжэння рызыкі ўвозу на тэрыторыю краіны ўзбуджальнікаў небяспечных інфекцый. Станцыі ўжо працуюць у штатным рэжыме».

Вядома, што першыя 15 дзён паслуга будзе бясплатнай, пазней увядуць плату.

Для аплаты трэба будзе купіць кантрамарку. Раней яе прадавалі толькі ў аддзяленнях банкаў і страхавых кампаній у пунктах пропуску, пазней у праграму (каб выключыць чэргі) увялі сістэму тэрміналаў самаабслугоўвання, у якіх кіроўца атрымае электронную кантрольную марку з QR-кодам, яна і паказваецца памежніку.

Чытайце таксама:

Улады прыдумалі, як яшчэ дадаткова зарабіць на мяжы

На літоўска-беларускай мяжы ў Лаварышках тых, хто едзе з Беларусі, абнюхвае і абшуквае сабака. І атрымлівае за гэта пачастунак

Які транспарт будуць забіраць у беларусаў падчас мабілізацыі і ў ваенны час

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6