Скрыншот з відэа
На кадрах, якія з'явіліся ў сеціве, відаць, як дарослыя ваўкі ноччу аглядаюць ваколіцы і шукаюць ежу для сваіх маленькіх ваўчанят. Увагу аднаго з ваўкоў прыцягнулі сляды, пакінутыя мядзведзем паблізу логвішча.
Пасля таго пара дарослых ваўкоў пачала перацягваць малых у іншае, больш бяспечнае месца, перасякаючы пры гэтым невялікі вадаём, каб збіць мядзведзя са следу.
На відэа з'яўляецца і сам мядзведзь, які ідзе за ваўкамі да вадаёма, аднак у ваўкоў атрымоўваецца прагнаць буйнога драпежніка ад месца, дзе яны схавалі сваіх дзіцянятаў.
Чытайце таксама:
Пад Чэрвенем мядзведзь пасяліўся на кукурузным полі побач з хатамі
У Беларусі створаць новую Чырвоную кнігу і выключаць з яе некаторыя віды