Прагулкі жывёл мясцовыя жыхары знялі на відэа: яны не саромеючыся заходзілі ў вясковыя сады і руйнавалі вуллі.

Шмат клопатаў мядзведзі даставілі мясцоваму фермеру Леаніду Юхнаўцу, знішчыўшы плантацыю аўса. Як вынік — мужчына з шасці гектараў сабраў менш за траціну ўраджаю.

«Я думаў, падыду бліжэй і спалохаю мядзведзіцу. Падышоў на метраў 60-70 і рэзка як крыкнуў, а паміж мною і ёй у аўсе было медзведзяня. Мядзведзіца адразу стала на заднія лапы, чмых — і да мяне. Гляджу, што яна ідзе ў мой бок. Я хутка сеў у машыну», — расказаў пра сустрэчу з мядзведзямі Леанід Юхнавец.

Вяскоўцы, як паведамляецца, напалоханыя такім суседствам. Яны перажываюць не толькі за сапсаваны ўраджай, але і за свае жыцці, таму па вечарах больш сядзяць па хатах і баяцца нават днём хадзіць у грыбы.

Колькасць бурага мядзведзя апошнім часам узрасла ў паўтара-два разы, сцвярджаюць навукоўцы Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Цяпер на яго тэрыторыі пражываюць каля сотні асобін. А ў цэлым у Віцебскай вобласці колькасць касалапых вырасла да тысячы. Гэта больш за 70 % усіх мядзведзяў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.

Старшы навуковы супрацоўнік запаведніка Аляксандр Рак каментуе сітуацыю так:

«З-за таго што колькасць мядзведзя ўзрасла на тэрыторыі Беларусі, мы ў найбліжэйшы час з гэтым нічога не зможам зрабіць, нават, напрыклад, нейкае інтэнсіўнае паляванне не ўратуе, таму што з'явяцца падранкі. Магчыма, канфліктаў з чалавекам стане нашмат больш.

Таму насельніцтву Беларусі, у прыватнасці, паўночным рэгіёнам, Віцебскай вобласці трэба неяк вучыцца жыць з мядзведзем. У прынцыпе, людзі раней жылі з мядзведзем, гэта нармальна. Перш за ўсё трэба сябе пазначаць сябе ў лесе. Што гэта азначае? Пляскаць у ладкі, напрыклад, уключаць музыку, гучна размаўляць».

Чытайце таксама:

Пад Чэрвенем мядзведзь пасяліўся на кукурузным полі побач з хатамі

У Беларусі створаць новую Чырвоную кнігу і выключаць з яе некаторыя віды

Мядзведзь наведаўся ў элітны катэджны пасёлак пад Мінскам

Мядзведзя сустрэлі ў Бараўлянах, за 100 метраў ад жылых дамоў

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
7