Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixaby.com

Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixaby.com

Тэрмін дзеяння дагавораў заканчваецца 1 верасня, да гэтага моманту ўсе 15 тысяч самакатаў павінны быць прыбраныя з вуліц горада.

У Tier Mobility паведамілі, што прыбіраюць з вуліц па 450 самакатаў за дзень, а па меры набліжэння тэрміну заканчэння кантракта з горадам збіраюцца вывозіць па 750 адзінак за суткі.

Усе тры кампаніі, якія займаліся пракатам электрасамакатаў у Парыжы, паведамілі, што правядуць тэхабслугоўванне і прафілактыку транспартных сродкаў, а затым адправяць іх у іншыя гарады Францыі і іншыя краіны, у тым ліку ў Германію, Польшчу, Бельгію, Італію і Ізраіль.

Цяпер Dott, Lime і Tier плануюць больш актыўна займацца пракатам электравеласіпедаў у Парыжы. 

Мэрыя Парыжа ў красавіку правяла рэферэндум сярод жыхароў наконт пытання прадаўжэння кантракта з кампаніямі, якія займаюцца пракатам электрасамакатаў. Большасць удзельнікаў рэферэндуму прагаласавалі супраць.

Чытайце таксама:

Розныя фунты, дзіўная, але смачная ежа і хайвэй для вожыкаў. Чытач дзеліцца ўражаннямі ад паездкі ў Вялікабрытанію ФОТЫ

«Тут ёсць увогуле ўсё — і наогул нічога не трэба». Беларуска пераехала ў Тайланд і расказвае, як казачна там жывецца

У Мінску пажылой жанчыне нечым не дагадзілі пракатныя самакаты, і яна ім адпомсціла ВІДЭА

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
2