Фота ілюстрацыйнае
Так, ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» падыме на 5 капеек цэны на шэраг найменняў цыгарэт «Магнат», «Мінск», «Фэст», Dove, NZ, Queen, Matrix, Portal, Rigins, RP Perliamutr.
«Тытунь-Інвест» на 10 капеек павялічвае цэны шэрагу найменняў цыгарэт «Карона». На 15-25 капеек падаражэюць асобныя найменні Winston. Цыгарэты Sobranie стануць даражэйшымі на 20 капеек.
«Інтэр-табака» з 1 верасня павялічыць на 10-25 капеек кошт цыгарэт Red Bor.
«Беларусьгандаль» задэклараваў павышэнне на 30 капеек цаны цыгарэт Chapman.
Чытайце таксама:
Літоўскія мытнікі затрымалі на мяжы амаль мільён пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт
42-гадовы вілянчук стаў апошнім зарэгістраваным кантрабандыстам на памежным пераходзе «Цверач»