Фота: Vast.lrv.lt

Фота: Vast.lrv.lt

42-гадовы мужчына з Вільні стаў апошнім афіцыйна зарэгістраваным кантрабандыстам на закрытым пункце памежнага кантролю «Цверач», піша Delfi.lt.

У чацвер вечарам супрацоўнікі кантрольна-прапускнога пункта «Цверач» Віленскага памежнага атрада праверылі транспартныя сродкі, якія ўязджалі з Беларусі.

42-гадовы жыхар Вільні, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля Chrysler Grand Voyager з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, паказаў памежнікам адпаведныя дакументы. Аднак відавочнае хваляванне кіроўцы прымусіла западозрыць, што машына можа перавозіць нелегальны груз. У выніку Chrysler быў дэталёва правераны.

Інтуіцыя мытнікаў не падвяла. Высветлілася, што пад капотам аўтамабіля, паміж радыятарам і рухавіком, знаходзілася схованка, дзе мужчына вёз 1100 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі этыкеткамі.

За перавозку падакцызных тавараў з парушэннем устаноўленага парадку вілянчук атрымае штраф у памеры 3500—6000 еўра. Акрамя таго, ён можа пазбавіцца аўтамабіля, у якім незаконна перавозіў цыгарэты. 

Чытайце таксама:

На закрытых літоўскіх КПП на мяжы з Беларуссю з'явіліся першыя ўмацаванні

Як змянілася сітуацыя на мяжы пасля закрыцця Літвой двух пунктаў пропуску

Памежныя пераходы «Шумск» — «Лоша» і «Цверач» — «Відзы» спынілі працу

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2