Geely Emgrand. Фота: geely.by

Geely Emgrand. Фота: geely.by

Мінск

У дылера Geely на Маякоўскага, 2 і Арлоўскай, 88 машын у наяўнасці няма. Ахвотным набыць аўтамабіль прапануюць пакінуць свае кантакты, каб занесці іх у ліст чакання.

Па словах кансультанта, чакаць аўтамабіль давядзецца каля трох месяцаў.

Прынамсі, такія тэрміны былі названыя ў дачыненні да дзвюх самых даступных мадэлей — Geely Emgrand цяпер каштуе ад 42 900 рублёў, Belgee X50 (раней прадаваўся пад назвай Geely Coolray) каштуе ад 62 800 рублёў.

У дылера Geely на Ціміразева ў наяўнасці ёсць толькі Geely Tugella, цэны на якія пачынаюцца ад 111 600 рублёў (каля 35 тысяч даляраў). 

Жадаючым набыць Geely Emgrand і Belgee X50 прапануюць запісацца ў ліст чакання. Аўтамабілі з МКПП могуць быць праз 2 месяцы, а вось машыны з АКПП трэба будзе пачакаць яшчэ больш.

Фота: скрыншот з сайта geely.by

Фота: скрыншот з сайта geely.by

Што ў рэгіёнах? 

У Брэсце, як і ў іншых салонах вобласці, машын у наяўнасці таксама няма. Седан Emgrand у залежнасці ад камплектацыі давядзецца чакаць мінімум 1-2 месяцы. З Belgee X50 (былы Coolray) яшчэ складаней. Аўто давядзецца чакаць ад 3 да 5 месяцаў.

Тым, хто жадае набыць аўтамабіль, як і ў сталічных аўтацэнтрах, прапануюць запісацца ў электронную чаргу. За 5-10 дзён да прыезду аўтамабіля да дылера менеджар мусіць стэлефанавацца з пакупніком. Калі неабходнасць у куплі аўто застаецца, кліента запрашаюць на падпісанне дамовы. 

Гомель

У Гомелі ў наяўнасці ёсць Geely Tugella ад 111 600 рублёў, а таксама Geely Monjaro за 141 900 рублёў (каля $44 000).

А вось тры самыя даступныя мадэлі Geely — Emgrand, Coolray (X50) і Atlas PRO можна набыць, толькі дачакаўшыся чаргі.

Хутчэй за ўсё гомельскі дылер абяцае прывезці Emgrand — 2-3 месяцы. Coolray (X50) давядзецца чакаць 3-4 месяцы, а Atlas PRO — ажно 5-7 месяцаў. 

Як даўно назіраецца дэфіцыт?

Самых папулярных мадэлей: Emgrand, Coolray (X50), Atlas PRO у наяўнасці няма ва ўсёй краіне. Але больш дарагія мадэлі ў некаторых дылераў бываюць. Праўда, каштуюць такія аўто ад 100 тысяч рублёў.

Дэфіцыт назіраецца ўжо не першы месяц.

Адны дылеры кажуць, што не маюць аўто ў наяўнасці з канца чэрвеня, іншыя заяўляюць пра недахоп папулярных мадэлей яшчэ з вясны.

Цэны на аўтамабілі Geely застаюцца нязменнымі з вясны бягучага года. Тым часам беларускі рубель прасядае, што робіць куплю новага аўто больш выгаднай для тых купцоў, хто мае валютныя зберажэнні.

Аднак трэба адзначыць, што цэны на аўтамабілі пры запісе ў ліст чакання не фіксуюцца. Таму застаецца верагоднасць, што калі падыдзе вашая чарга, то аўтамабіль падаражэе. У адным з аўтасалонаў паведамілі, што перагляд цэн заводам хутчэй за ўсё адбудзецца ў лістападзе-снежні гэтага года.

Чытайце таксама: 

Глядзіце і плачце. Колькі маглі б каштаваць аўтамабілі, калі б Беларусь не ўступіла ў Мытны саюз

За колькі перапрадаюць «блатныя» аўтамабільныя нумары? Цэны ўражваюць

Мінская фірма прапануе машыны з Еўропы на замову па нерэальна нізкіх цэнах. У чым падвох?

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
4