Здымак ілюстрацыйны. Фота: Akim Akimov / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Akim Akimov / vecteezy.com

Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскай вобласці, глыбокай ноччу на лінію «102» паступіла адразу некалькі званкоў ад невядомай жанчыны, якая відавочна была моцна п'яная. Яна заявіла, што адзін з клубаў горада замініраваны, а ў іншым ёй у кактэйль падсыпалі наркотыкі.

Міліцыянты неўзабаве адшукалі жанчыну і аднавілі карціну таго, што здарылася. Аказалася, 38-гадовая гараджанка прыехала ў начны клуб, дзе ўвесь вечар выпівала алкаголь. Потым яна захацела паехаць дадому, выйшла на вуліцу, але вырашыла вярнуцца.

Калі ахова, зважаючы на нецвярозы стан жанчыны, больш усярэдзіну яе не пусціла, тая пакрыўдзілася і вырашыла адпомсціць. Але ў выніку за заведама лжывае паведамленне аб небяспецы на яе завялі крымінальную справу, максімальнае пакаранне па артыкуле якой — 7 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Пад Стоўбцамі прайшла закрытая рэйв-вечарынка, якая скончылася трагедыяй

П'яны магілёвец сабраўся ехаць да сяброўкі ў суседнюю краіну і ўзламаў для гэтага сем машын

«А што не так?» Пад Лунінцам людзі загараюць каля мемарыяла забітым землякам

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0