Патэнцыйнай пакупніца шукае патрэбныя сабе рэчы. Скрыншот рэпартажу «Гродно Плюс»

Патэнцыйнай пакупніца шукае патрэбныя сабе рэчы. Скрыншот рэпартажу «Гродно Плюс»

Крама належыць прадпрыемству «БелЮрЗабеспячэнне». Яно было спецыяльна створана Міністэрствам юстыцыі, каб ацэньваць і прадаваць рэчы, арыштаваныя органамі прымусовага выканання, расказалі на канале «Гродно Плюс».

Падчас адкрыцця крамы. Скрыншот рэпартажу «Гродно Плюс»

Падчас адкрыцця крамы. Скрыншот рэпартажу «Гродно Плюс»

Раней канфіскаваную маёмасць прадавалі толькі праз інтэрнэт-краму або на аўкцыёне. У афлайн-краме яго змогуць прадаваць хутчэй і так паскорыць пакрыццё даўгоў, спадзяецца начальніца Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Алена Юргель.

У новай краме прадаюцца, напрыклад, кубкі за два рублі, акуляры за пяць рублёў, навушнікі за тры. У продажы таксама тавары для дома, сувеніры, будаўнічыя матэрыялы, дзіцячыя цацкі, касметыка, канцылярыя, тавары для жывёл.

Цэны пачынаюцца ад 85 капеек, пахваліўся вядучы спецыяліст па продажах гродзенскага філіяла «БелЮрЗабеспячэнне» Алег Кісель. Таксама ў краме прадугледжана сістэма пераацэнкі тавараў: час ад часу на некаторыя катэгорыі будуць скідкі да 80%.

Тавары ў краме з арыштаванай маёмасцю. Скрыншоты рэпартажу «Гродна Плюс»

Тавары ў краме з арыштаванай маёмасцю. Скрыншоты рэпартажу «Гродна Плюс»

Праўда, на арыштаваную маёмасць не даюць гарантый, таксама яе нельга абмяняць або вярнуць пасля пакупкі.

Пакупнікі адзначаюць, што «асартымент, у прынцыпе, годны». Буйнагабарытных тавараў накшталт тэлевізараў ці мэблі ў краме няма — іх працягваюць прадаваць праз сайт «БелЮрЗабеспячэння».

Арыштаваную нерухомасць, машыны, дачы і ўчасткі прадаюць на анлайн-аўкцыёнах два разы на тыдзень. Для ўдзелу трэба ўнесці задатак у 10 працэнтаў ад кошту маёмасці.

Адна з наведвальніц падзялілася з супрацоўнікамі дзяржаўнага тэлеканала радасцю, што змагла танна купіць у краме ляжанку для сабакі.

Гродзенская крама ўжо чацвёртая ў сетцы. Дагэтуль адкрыліся крамы арыштаваных тавараў у Віцебску, Гомелі і Магілёве.

Пры неабходнасці, і калі продажы будуць добрыя, краму будуць пашыраць, падзяліліся далейшымі планамі ў «БелЮрЗабеспячэнні».

Чытайце таксама:

На аўкцыён выставілі калекцыю гадзіннікаў Віктара Бабарыкі

Кватэру Ціханоўскіх прадалі з трэцяй спробы

Прадалі лецішча Ніны Багінскай. Ці можна будзе вярнуць забраную рэжымам маёмасць?

Клас
4
Панылы сорам
20
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
19