Фота: e-auction.by

Падчас таргоў удзельнікі некалькі разоў перабівалі стаўкі адзін адного, а аўкцыён увесь час працягвалі. Ён доўжыўся 13 гадзін, а ў выніку кошт кватэры перавысіў 203 тысячы рублёў.

Пра тое, што трохпакаёвую кватэру Ціханоўскіх на праспекце Незалежнасці 137/2 у Мінску трэці раз выставілі на продаж праз аўкцыён, стала вядома ў пачатку ліпеня. Гэтым разам яе цану знізілі: калі раней пачатковая цана кватэры на таргах была 214,9 тысячы беларускіх рублёў, то цяпер — 171,9 тысячы.

Як паведамлялі на сайце аўкцыёнаў, у кватэры, выстаўленай на продаж, зарэгістраваны жыхары, у тым ліку непаўналетнія дзеці. Плошча кватэры — 66 м², прадавалася яна разам з убудаванай кухняй і шафай-купэ.

Чытайце таксама:

На фоне чутак пра смерць Ціханоўскага лукашысты выклалі відэа з ім. Бабарыку не паказваюць больш за два месяцы

Дачка Ціханоўскіх збірае грошы на танк, каб «вызваліць тату»

«Няма на яго артыкула — трэба прыдумаць і пасадзіць надоўга. Хай здохне там!» Як тры гады таму затрымалі Ціханоўскага і хто аддаваў загады

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
65